«ЗНАЙДЗІ БЕЛАРУСКІ АРНАМЕНТ»: тыдзень нацыянальных сімвалаў
16.11.2026

На працягу тыдня супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Рэчыцкім раёне ўдзельнічалі ў чэленджы «Знайдзі беларускі арнамент». Кожны дзень быў прысвечаны асобнаму сімвалу нацыянальнага ўзору, якімі спрадвеку карысталіся нашыя продкі, і цікава было даведацца аб значэнні кожнага з іх.

Панядзелак – сімвал працы. Ён нагадвае пра працавітасць беларускага народа і павагу да вынікаў сумленнай працы.

Аўторак – сімвал сонца. Сонца ўвасабляе жыццё, цяплыню, энергію і светлую будучыню.

Серада – сімвал хлеба, які ўвасабляе дастатак, гасціннасць і павагу да працы хлебаробаў.

Чацвер – сімвал жыцця. Гэты ўзор звязаны з рухам, развіццём і пераемнасцю пакаленняў.

Пятніца – сімвал продкаў. Ён сімвалізуе памяць пра род, шанаванне гісторыі і захаванне традыцый.

Чэлендж стаў добрай магчымасцю звярнуць увагу на беларускі арнамент, яго разнастайнасць і глыбокі сэнс. Нацыянальныя ўзоры — важная частка культурнай спадчыны Беларусі, якая нагадвае пра сувязь мінулага, сучаснасці і будучыні.

Collage_20261113_152012915.jpg